
Паважаныя чытачы і калегі!
Ад імя рэдакцыйнай калегіі і рэдакцыйнага савета навукова-практычнага часопіса “Праблемы кіравання” Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь вітаем Вас на афіцыйным сайце часопіса.
У жніўні 2001 года выйшаў у свет першы нумар навукова-практычнага часопіса “Праблемы кіравання”, заснавальнікам якога выступіў калектыў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З’яўленне такога выдання ў Рэспубліцы было выклікана новымі рэаліямі жыцця. Мэтай яго стварэння з’явілася неабходнасць азнаямлення навуковай і палітычнай грамадскасці з сучаснымі дасягненнямі навукі і практыкі кіравання. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь была пастаўлена задача аб’ектыўна і прафесійна асвятляць палітыку, якая праводзіцца дзяржавай, работу органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, сацыяльна-эканамічныя працэсы, што адбываюцца ў краіне і па-за яе межамі, а таксама дасягненні ў навуцы.
На яго старонках адлюстроўваюцца пытанні эканомікі і кіравання, ідэалогіі і нацыянальнай бяспекі, інвестыцыйнай і інавацыйнай палітыкі. Асвятляюцца праблемы навукі, міжнародных адносін, развіцця новых форм адукацыйнай дзейнасці, аграпрамысловага комплексу і іншыя.
Рэдакцыйны калектыў імкнецца наблізіць змест часопіса да рэальных запатрабаванняў практыкі, паўней задавальняць прафесійныя інтарэсы чытачоў.
Творчае супрацоўніцтва вучоных і практыкаў з нашым выданнем, пошук крэатыўных рашэнняў актуальных грамадскіх праблем, новыя ідэі і канструктыўныя прапановы дазволяць глыбей раскрываць праблемы кіравання.
Вучоныя, вядучыя спецыялісты-практыкі, дзяржаўныя дзеячы, кіраўнікі дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў, аспіранты і суіскальнікі выказваюць сваё меркаванне па пытаннях пераводу эканомікі Беларусі на інавацыйны шлях развіцця, практыкі эканомнага выкарыстання рэсурсаў, стварэння і ўкаранення энергазберагальных тэхналогій і інш.
Спадзяёмся, што для чытачоў будуць цікавымі напрамкі развіцця і эфектыўнага выкарыстання інавацыйна арыентаванага кадравага патэнцыялу з дамінантай інтэлекту і крэатыўнасці, мадэлі кадравай палітыкі, а таксама спосабы кіравання персаналам, навукова абгрунтаваныя патрабаванні да падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў.
Вельмі актуальнай уяўляецца рэалізацыя мэтавага падыходу да забеспячэння адпаведнасці кадраў кіравання новым задачам, іх арганічная гатоўнасць да выкліку часу, асабліва ў стратэгічнай перспектыве, і рэалізацыі місіі дзяржаўнага кіравання, якая адпавядае сучасным і будучым інтарэсам грамадзян, грамадства і дзяржавы. Істотная роля тут належыць Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Глыбокія і змястоўныя артыкулы нашых аўтараў з’яўляюцца, як нам уяўляецца, важным складнікам інфармацыйнага рэсурсу Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ўсёй краіны. Ён абавязкова будзе выкарыстаны намі пры рашэнні задач, якія паставіў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Працягнецца асвятленне тэарэтыка-метадалагічных і практычных праблем кіравання. Мы гатовы асвятляць інавацыйныя падыходы да рашэння кіраўніцкіх задач, сацыяльна-псіхалагічныя аспекты ўзаемадзеяння людзей у працэсе кіравання, фарміравання адміністрацыйнай этыкі і кіраўніцкай культуры.
Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь часопіс уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філасофскіх, эканамічных, юрыдычных, палітычных і псіхалагічных навуках.
Часопіс узнагарожданы Дыпломам пераможца III Нацыянальнага конкурса друкаваных СМІ, Дыпломам лаурэата VI Нацыянальнага конкурса друкаваных СМІ.
Запрашаем да творчага супрацоўніцтва!
Са шчырай павагай,
рэктар Акадэміі кіравання
пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,
галоўны рэдактар і старшыня
рэдакцыйнага савета навукова-практычнага
часопіса “Праблемы кіравання”
доктар тэхнічных навук, прафесар
А.М. Маразевіч




