Галоўная   Гісторыя   Рэдакцыя   Архіў   Фотаархіў   Аўтарам   Нашы ўзнагароды

 

Тэма чарговага нумара:

Саюзная дзяржава Беларусь і Расія: 20 гадоў разам

 

 

 

У ліпені 2001 года было прынята рашэнне рэктарата Акадэміі кіравання аб выданні навукова-практычнага часопіса “Праблемы кіравання”. Першы нумар часопіса быў выдадзены ў жніўні 2001 года тыражом 500 экзэмпляраў, аб’ёмам 8,0 умоўных друкаваных аркушаў.

За кароткі тэрмін часопіс “Праблемы кіравання” істотна павысіў свой імідж, заняў годнае месца ў беларускай інфармацыйна-адукацыйнай прасторы. Гэтаму садзейнічае разнастайнасць яго тэматыкі не толькі ў сферы дзяржаўнага кіравання, але і ў іншых сферах жыццядзейнасці грамадства. Аўтарамі выдання з’яўляюцца як вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы, кіраўнікі першаснага і базавага ўзроўняў дзяржаўнага кіравання, так і магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя.

Дзякуючы выпуску тэматычных нумароў выданне здолела стаць флагманам у фарміраванні новых падыходаў да дзяржаўнага кіравання, былі апублікаваны працы вядомых філосафаў, эканамістаў, прававедаў, псіхолагаў, іншых вучоных, а таксама практыкаў, у тым ліку кіраўнікоў розных узроўняў.

За гэтыя гады часопіс стаў не толькі пастаяннай і надзейнай крыніцай інфармацыі аб сістэме дзяржаўнай службы, але і аўтарытэтнай пляцоўкай для зацікаўленага абмеркавання розных пунктаў гледжання на шляхі развіцця і ўдасканалення галіны дзяржаўнага кіравання.

Загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі ад 18.01.2006 г. № 8 часопіс уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філасофскіх, эканамічных, юрыдычных, палітычных, сацыялагічных і псіхалагічных навуках.

Галоўныя рэдактары часопіса “Праблемы кіравання”:

2001/2002 - Пётр Іванавіч Брыгадзін, доктар гістарычных навук, прафесар;

2002/2003 - Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык, член-карэспандэнт НАН Беларусі;

2003/2007  - Станіслаў Нікіфаравіч Князеў, доктар юрыдычных навук, прафесар;

2007 /2014  - Анатоль Мікалаевіч Маразевіч, доктар тэхнічных навук, прафесар;

з 2015 г. - Марат Генадзьевіч Жылінскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Адказныя сакратары часопіса “Праблемы кіравання”:

2001/2005 - Анатоль Міхайлавіч Пустаход, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

2005/2006 - Мікалай Сяргеевіч Шчокін, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, з 2006 г. – намеснік галоўнага рэдактара;

2006 /2013 - Руслан Мікалаевіч Машараў;

з 2014 г. - Ніна Уладзіміраўна Гулько, кандыдат хімічных навук.

             

             

 

220007 г. Минск ул. Московская 17.
Тел/факс: 2295079
E-mail: post@pu.by

© "Проблемы управления"